Вы праглядаеце журнал [info]fanclaus

Хрыстос уваскрэс!


Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ и сущим во гробех живот даровав.

На галоўнай арцы ружанскага палацу Сапегаў устанавілі скульптуру.



Чытаць болей... )
Карысная інфармацыя:
Расклад працы музея ў флігелі: серада-нядзеля: 9:00-13:00, 14:00-18:00. Каса адмовіць вам у абслугоўванні за 15 хвілін да закрыцця музея. Тэлефон музея 8 01632 32224.

—Айцец Сергій, не так даўно да нас у рэдакцыю прыйшоў ліст з Мінска. Яго аўтар—студэнт, які лічыць сябе праваслаўным і, разам з тым, прыхільнікам беларускага нацыянальнага адраджэння. Сутнасць гэтага ліста—разважанні вакол праблемы «беларуская мова і Царква». Высновы, якія зроблены ў ім, вельмі песімістычныя: у цэлым гэты малады чалавек бачыць абыякавае стаўленне Праваслаўнай Царквы да справы беларускага адраджэння. І вось сёння нам бы хацелася задаць Вам некалькі пытанняў,каб вызначыць Ваша стаўленне да гэтай праблемы.

Чытаць далей... )

Анімацыйная стужка паводле беларускіх народных казак. Галоўныя героі - хітрая ліса, мядзьведзь і працавіты мужык. Фільм атрымаў прэмію «За гумар у раскрыцці нацыянальнага характару» на Ўсесаюзным кінафестывалі ў Кішынёве.

Файны мульцік! Хоць і прымітыўная на сённяшні час анімацыя, але ж які смак, які народны гумар, якая ігра актораў, што агучвалі яго!
Мая доня (1,4 гады) яго вельмі любіць глядзець. Уперыцца і дзівіцца. У такія хвіліны вельмі смешна за яе мімікай назіраць, за яе спробамі зымітаваць гукі звяроў - вароны, мядзведзя. А музычка там такая вясёлая - донька ўся аж свеціцца ўсмешкай і таньчыць пачынае.

Два нацыяналіста


Прыходзіць неяк адзін лідскі беларускі нацыяналіст у дзяржаўную кантору замовіць дакумент. Дзяржкантора такая дзяржкантора, што ўсе дакументы выдае на рускай дзяржаўнай мове. А нацыяналіст на тое і нацыяналіст, што любіць нацыянальную мову, хай і дзяржаўную. І просіць ці патрабуе, не ведаю, выдаць яму дакумент па-роднаму, па-беларуску. Мае права. Але ў канторы сядзяць 70 ілбоў, і ніводны не можа перакласці 50 слоў на беларускую мову. Тады яны адрасуюць гэтае пытанне ў галоўнае абласное аддзяленне. А там працуе яшчэ адзін беларускі нацыяналіст і 150 ілбоў. Вось і даручыў дырэктар абласной дзяржканторы гэтаму нацыяналісту перакласці дакумент на беларускую мову. Што той і зрабіў.

Моўнае


Апошнім часам пачаў гартаць слоўнік К.Крапівы. Нажаль, у мяне ёсць толькі першы том з А да О. Але плён, я вам скажу, ужо ёсць. Хачу падзяліцца сваімі вынаходкамі:
  1. У слове "ДЗЕЛЯ" (ради, для) націск на першы слог.
  2. Сапраўды ёсць такія добрыя словы з коранем "блага", як "БЛАГАВЕШЧАННЕ", "БЛАЖЭННЫ", "БЛАГАСЛАВІЦЬ".
  3. "Лягушка", па-беларуску - "ЛЯГУШКА", а я лічыў, што гэта - "жабка". Аднак, слова "жабка" я не знайшоў у слоўніку, а вось "жаба" - гэта "ЖАБА", значыцца, жабка - гэта ёсць "жабка". Моўнае балота атрымалася:)
  4. Калі я прасіў суседзяў "не курить" у пад'ездзе на лесвічнай пляцоўцы я выкарыстоўваў слова "паліць" (паланізм). Аднак мяне заўсёды гэта слова бянтэжыла. Бо суседзі маглі разумець мяне, нібыта яны нешта "паляць". Слова "КУРЫЦЬ" я заўсёды лічыў трасянкавым, але слоўнік запэўніў мяне, што гэта - літаратурнае беларускае слова, хоць і русізм, імаверна. Цяпер буду больш упэўненым падчас прафілактычных размоў з суседзямі :) Нажаль, у мяне няма другога тома слоўніка. А у ім можа і ёсць слова "паліць" у значэнні "курыць".
  5. І яшчэ адна вынаходка. У беларускай мове ёсць сімпатычны паланізм - "ГАТОЎКА". На гутарковай мове ён азначае "наяўныя грошы", "наяўнасць".

ДЗЬВЮХМОЎЕ “ЎЗМАЦНЯЕ МАЗГІ”

(Найперш да ведама бацькоў і настаўнікаў)

Многія імігранты ў Амэрыцы апыняюцца перад пытаньнем: ці варта перадаваць нашчадкам мову дзядоў-бацькоў? У гэтым даўнім пытаньні доўгі час пераважала думка (нічым не абгрунтаваная), што дзьвюхмоўе перашкаджае мазгавому разьвіцьцю дзіцяці. Сёньня маем нарэшце адказ на яго ад экспэрымэнтальнай псыхалёгіі. Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў нэўралягічныя досьледы пры дапамозе новых  тэхналёгіяў прывялі якраз да супрацьлеглага адказу на пытаньне пра сувязь дзвьвюхмоўя й мазгавога разьвіцьця. І шмат хто робіць практычныя высновы з гэтага вынаходзтва.

У папулярных амэрыканскіх часопісах цяпер часта рэкамэндуюць бацькам узгадоўваць дзяцей у дзьвюхмоўі. Грунтоўны артыкул на гэтую тэму быў апублікаваны ў леташнім травеньскім нумары (31.05) газэты “Нью Ёрк Таймс” у форме гутаркі з прафэсаркай, заслужаным доктарам псыхалёгіі Эленай Бялысток (Ellen Bialystok). Яна – спэцыялістка кагнітыўнае нэўралёгіі, якая амаль сорак гадоў займаецца вывучэньнем уплыву дзьвюхмоўя на разьвіцьцё мазгавых здольнасьцяў чалавека. Як паказалі экспэрымэнты, сказала др. Бялысток, дзьвюхмоўныя асобы маюць большую за аднамоўных здольнасьць разьбірацца зь дзьвюмя праблемамі адначасна. Дзьвюхмоўнікі – лепшыя шоферы за аднамоўнікаў. А ў старэйшым веку, калі хто зь іх захворвае на заняпад памяці (так званая хвароба Альцгаймэра), дык немач гэтая прыходзіць да аднамоўных у сярэднім на шэсьць гадоў раней, чымся да дзьвюхмоўных.

Мала таго, дзьвюхмоўе


узмацняе... )

http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=5569:-q-q&catid=3:2008-03-26-14-12-11&Itemid=108





АЭС Пазняку


Выбіралі-выбіралі месца пад будаўніцтва першай беларуская АЭС і узгадалі, як у 1994 годзе жыхары паўночнага захаду краіны галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах. І вырашылі падкінуць бомбу запаволенага дзеяння ў самы эпіцэнтр пазнякоўшчаны і шушкевічазны! Во помста! :)

http://pics.livejournal.com/alex_kulakoff/pic/00004493

Latest Month

Крс 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow